Усе навіны

Ягор Зубовіч: «Кожны настройваецца, як на апошні бой»

24 траўня, 21:36

Нападнік «Нёмана» Ягор Зубовіч распавёў, як каманда маральна рыхтуецца да будучага фіналу Кубка Беларусі.

– Ягор, ты станавіўся ўладальнікам Кубка Беларусі ў складзе «Нафтана» Ігара Мікалаевіча. Скажы, ці падзяліўся ты парадамі па падрыхтоўцы да фіналу з хлопцамі, бо маючы адбыцца матч – вельмі напружаная псіхалагічна і Адказная гульня.

– Якія могуць быць парады перад фіналам... Фіналаў шмат не бывае, гэта адна з самых важных гульняў у сезоне, як сказаў Ігар Мікалаевіч. Таму кожны наладжваецца, як на апошні бой.

– Ягор, раскажы, як футбалісты разгружаюць галаву напярэдадні такіх важных матчаў? Бо многіх заўзятараў мучыць мандраж. Цяжка ўявіць, што ўнутры ў футбаліста.

– Перадматчавы прыемны мандраж, асабліва перад такімі матчамі. Наладжваецца кожны па-свойму: хтосьці фільмы глядзіць, хтосьці ходзіць з навушнікамі ў вушах, хтосьці ў карты садзіцца гуляць – у кожнага свой падыход, – сказаў Зубовіч.