Усе навіны

«Чэлсі» прадставіў выязную форму на гэты сезон – без лагатыпа тытульнага спонсара

31 жніўня, 12:46

«Чэлсі» прэзентаваў другі камплект гульнявой формы, які будзе выкарыстоўвацца ў выязных матчах сезон 2023/24. Тэхнічны спонсар – Nike.

Клуб ужо абвясціў пра продаж новай формы ў афіцыйнай інтэрнэт-краме або фаншопе на «Стэмфард Брыдж». Зрэшты, пакуль што на футболках «Чэлсі» адсутнічае лагатып тытульнага спонсара, паколькі лонданцам не ўдалося дамовіцца ні з адной з кампаній.

Нагадаем, на працягу папярэдніх трох сезонаў тытульным спонсарам «Чэлсі» быў брытанскі пастаўшчык тэлекамунікацыйных і інтэрнэт-паслуг Three UK, а на сініх футболках красавалася лічба 3.