Усе навіны

Заснавальнік «Руху» Прысяжнюк пра спробу запусціць свой футбольны бізнес: «Уклаў каля 15 тысяч долараў, а выгады практычна не атрымаў»

31 жніўня, 20:24

Заснавальнік брэсцкага «Руху» Сяргей Прысяжнюк распавёў тэлеграм-каналу «О, спорт! Ты – мир!» пра спробу запусціць свой футбольны бізнес

– «Фабрыка футбола». Колькі пражыў праект?

– Зусім няшмат, літаральна пяць-шэсць месяцаў з перапынкамі. За гэты час я паспеў правесці два этапы ў рамках праекту.

– Што за этапы?

– Прывозіў футбалістаў з Афрыкі ў Беларусь, ладзіў для іх трэніроўкі, усё здымалася, рабіўся прамоўшн, заводзілася старонка ў Instagram, выдавалася прыгожае адзенне, форма. Плюс правяралася здароўе гульцоў. У даляглядзе паслугамі «Фабрыкі футбола» маглі б карыстацца агенты, скаўты, тыя ж клубы, у якіх няма часу займацца праглядамі. Па сутнасці, праз Footballfactory можна было б прапаноўваць гульцоў розным клубам.

Я асабіста лятаў у Нігерыю, знаёміўся з мясцовымі традыцыямі. Гэта вялізная краіна, і таленавітых футбалістаў там вельмі шмат.

– Грошы ўкладвалі свае або працавалі ў партнёрстве?

– Спачатку быў партнёр, але ў пэўны момант ён сказаў, што яму нецікава, ды і няма часу гэтым займацца. Ён сышоў, а я працягнуў весці справы адзін, таму што ўпарты. Уклаў у выніку шмат, а выгады практычна не атрымаў. Азіраючыся, разумею, што трэба было неяк па-іншаму інвеставаць, укладваць грошы, абраць нейкую іншую мадэль вядзення спраў.

– Колькі ўклалі?

– Каля 15 тысячы долараў. Але, паўтаруся, няправільна ўкладваў інвестыцыі, таму ў тым, што праект не стрэліў, не атрымаў развіцця, магу вінаваціць толькі сябе. Я хацеў гэты праект у пэрспэктыве пашыраць і на Азію, а потым і на Еўропу. Але калі наступіў момант, пры якім стала не хапаць сродкаў на звычайнае жыццё, прыйшлося ўсё спыняць, – распавёў Прысяжнюк.