Усе навіны

Шрамчанка адзначыўся дэбютным голам за «Жэтысу»

28 красавіка, 16:51

28 красавіка «Жэтысу» Антона Шрамчанкі прымаў «Актабе» (2:1).

Беларускі паўабаронца выйшаў у старце і правёў на полі 84 хвіліны. На 18-й Шрамчанка адзначыўся забітым мячом.

Абаронца «Актабе» Дзмітрый Бяссмертны выйшаў у старце і правёў увесь матч.

Пасля шасці тураў «Актабе» размяшчаецца на першым радку турнірнай табліцы чэмпіянату Казахстана, «Жэтысу» – на трэцім. Абедзве каманды маюць у актыве 10 ачкоў.