Усе навіны

«Рэд Бул Браганціну» адмовіўся прадаваць левага абаронцу Жуніньё Капішабу ў маскоўскі ЦСКА за 5,5 млн еўра з-за вайны ва Украіне

31 жніўня, 20:32

Кампанія «Рэд Бул», якая валодае клубам бразільскай Серыі А «Рэд Бул Браганціна» наклала вета на трансфер левага абаронцы Жуніньё Капішабы ў маскоўскі ЦСКА. Пра гэта паведамляе ge.globo. Прычынай такога рашэння паслужылі міжнародныя санкцыі, уведзеныя супраць Расіі з-за вайны з Украінай. Пагадненне не было адобрана кампаніяй з-за юрыдычных абмежаванняў, і перагаворы былі спынены. Адзначаецца, што ЦСКА прапаноўваў за іграка 5,5 млн. еўра. У гэтым сезоне Жуніньё правёў за «Рэд Бул Браганціна» 41 матч, вызначыўшыся 3 галамі і 4 асістамі.