Усе навіны

БАТЭ паўтарыў рэкорд беларускіх клубаў па працягласці галявой серыі ў еўракубках

1 верасня, 13:06

БАТЭ паўтарыў рэкорд беларускіх клубаў па працягласці галявой серыі ў еўракубках.

У цяперашнім розыгрышы еўракубкаў барысаўскі клуб забіваў ва ўсіх васьмі матчах.

Раней у адным розыгрышы БАТЭ толькі раз выдаваў такую серыю. Гэта здарылася ў сезоне-2010/11, калі барысаўчане выйшлі ў групу Лігі Еўропы і вылецелі ад «ПСЖ» у 1/16 фіналу турніру.