Усе навіны

Чарнавок дэбютаваў у складзе БАТЭ

3 верасня, 20:37

3 верасня ў матчы 20-га тура чэмпіянату Беларусі БАТЭ прымае брэсцкае «Дынама». На 82-й хвіліне ў гульню ўступіў паўабаронца гаспадароў Кірыл Чарнавок.

Для 20-гадовага футбаліста гэта дэбютная гульня ў асноўным складзе барысаўчан. Раней Чарнавок выступаў за дублюючы склад каманды.

Нагадаем, паўабаронца ў жніўні змяніў «Мiнск» на БАТЭ. У складзе «Мінска» футбаліст у гэтым сезоне правёў 13 матчаў, забіў 1 мяч.