Усе навіны

19-гадовы вінгер Ікер Альмена падоўжыў кантракт з «Жыронай» да 2026 года

4 верасня, 13:14

19-гадовы паўабаронца Ікер Альмена падоўжыў свой кантракт з «Жыронай» яшчэ на два сезоны – да чэрвеня 2026 года.

Яго асноўная пазіцыя – правы вінгер. Таксама ён можа згуляць адцягнутага нападаючага і левага вінгера.

Ікер далучыўся да «Жыроны» U-19 год таму, перайшоўшы з «Кан-Відалета». Гэтым летам праходзіў перадсезонную падрыхтоўку разам з галоўнай камандай.