Усе навіны

«МЮ» звольніць тэн Хага пасля фіналу Кубка Англіі нават у выпадку перамогі над «Сіці»

24 траўня, 19:30

«Манчэстэр Юнайтэд» вырашыў звольніць галоўнага трэнера каманды Эрыка тэн Хага незалежна ад выніку фіналу Кубка Англіі, паведамляе The Guardian.

У фінале англійскага Кубка «Юнайтэд» згуляюць з «Манчэстэр Сіці», гульня пройдзе 25 мая.

Адстаўка 54-гадовага нідэрландца адбудзецца пасля гульні з «Сіці». Нават перамога ў ёй не выратуе коуча.

Тэн Хаг узначаліў «МЮ» летам 2022 года, падпісаўшы кантракт да лета 2025-га.

У гэтым сезоне каманда фінішавала восьмай у чэмпіянаце Англіі – гэта самы нізкі вынік з 1990 года.

На чале з нідэрландскім спецыялістам каманда атрымала 67 перамог, 15 разоў згуляла ўнічыю і зазналу 31 паразу. Агульны рахунак – 205:155. Пад яго кіраўніцтвам клуб выйграў Кубак англійскай лігі 2022/23.

Калі «Манчэстэр Юнайтэд» не выйграе Кубак, то ў наступным сезоне не будзе гуляць у еўракубках.

У якасці патэнцыйных кандыдатаў на замену тэн Хага «МЮ» разглядае Томаса Тухеля, Маўрысіё Пачэціна, Кірана Макену, Грэма Потэра і Томаса Франка.

Тухель лічыцца фаварытам, але вядома, што «Юнайтэд» правялі даследчыя перамовы з Пачэціна. Яны таксама пагутарылі з прадстаўнікамі Макенны, у якім таксама зацікаўленыя «Чэлсі» і «Брайтан».