Усе навіны

Баян Кркіч будзе працаваць у кіраўніцтве «Барселоны» і адказваць за інтэграцыю маладых гульцоў у першую каманду

6 верасня, 14:10

Былы гулец «Барселоны» Баян Кркіч атрымае кіруючую пасаду ў клубе і будзе часткай каманды спартыўнага дырэктара Дэку, паведамляе Mundo Deportivo.

Экс-нападаючы будзе адказваць за некалькі напрамкаў, у прыватнасці сачыць і кансультаваць маладых ігракоў акадэміі, якія будуць трапляць у першую каманду.

Таксама Баян будзе спрабаваць рабіць так, каб арандаваныя ў іншыя клубы маладыя гульцы не адчувалі сябе кінутымі на волю лёсу. Яны павінны будуць адчуваць, што клуб сочыць не толькі за іх спартыўным прагрэсам, але і станаўленнем як чалавека.

Нагадаем, вясной 33-гадовы футбаліст аб’явіў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры.

Баян сам з’яўляецца выхаванцам «Ла Масіі», за першую каманду ён дэбютаваў у 2007 годзе. Усяго забіў 41 гол і аддаў 19 выніковых перадач у 163 матчах.