Усе навіны

Алос пра Карпіцкага: «Я гляджу не ў пашпарт гульца, а на якасць ягонай гульні»

6 верасня, 18:55

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос падзяліўся меркаваннем аб 19-гадовым нападаючым Ягор Карпіцкім, а таксама аб зборных краіны розных узростаў.

Нягледзячы на пашкоджанне, форвард «Крылаў Саветаў» выкліканы ў зборную Беларусі U-21.

– Многія хацелі б бачыць у зборнай Ягора Карпіцкага. Ці глядзіце вы за ім, і наколькі пільна сочыце за зборнымі Беларусі малодшых узростаў?

– Гаворка не толькі пра Карпіцкага. Ёсць шмат гульцоў маладзёжнай зборнай, якія гуляюць на высокім узроўні. Яны будучыня нацыянальнай каманды. Вядома, у іх ёсць шанцы патрапіць туды.

Я гляджу не ў пашпарт гульца, а на якасць яго гульні. У большасці маладых футбалістаў добрая будучыня. І я ўпэўнены, што яны стануць будучыняй нацыянальнай зборнай.

Што да каманд малодшых узростаў, то мы правялі скаутынг маладзёжнай зборнай. Астатніх – яшчэ няма, таму што ў нас не так шмат часу. Мы факусуемся на матчах з Андорай і Ізраілем. Але пасля іх у нас будзе час, каб вывучыць і больш юных гульцоў, – сказаў Алос.