Усе навіны

БАТЭ пацвердзіў сыход Зяневіча

8 верасня, 16:35

Трэнерскі штаб БАТЭ пакінуў Сяргей Зяневіч. Пра гэта паведамляе прэс-служба барысаўчан.

У БАТЭ спецыяліст працаваў са студзеня 2022 года. З'яўляўся адным з асістэнтаў Аляксандра Міхайлава, а потым Кірыла Альшэўскага.

У сезоне-2022 пасля сыходу Міхайлава выконваў абавязкі галоўнага трэнера ў 7 матчах (канец жніўня – пачатак кастрычніка).

У жніўні атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO.