Усе навіны

Сяргей Паліцевіч: «З Андорай зборная Беларусі будзем гуляць у той футбол, які дазволіць перамагчы»

9 верасня, 09:27

Капітан зборнай Беларусі Сяргей Паліцевіч падзяліўся чаканнямі ад матча супраць Андоры ў кваліфікацыі Еўра-2024.

– Каманда патрапіла ў нялёгкія ўмовы надвор'я, у Андоры вельмі горача. Ці паўплывае гэта на нашу гульню.

– Не магу сказаць, што надворʼе нас збянтэжыла. У Беларусі не так даўно стаяла такая ж спякота, таму мы прывыклі трэніравацца і гуляць пры такой тэмпературы.

– У пераможнай гульні супраць Косава вы казалі пра тое, што перамога была здабытая за кошт таго, што каманда проста гуляла ў свой футбол, па сваіх магчымасцях. Ці варта чакаць чагосьці падобнага ў гульні супраць Андоры?

– Гульня, якую мы паказалі з Косавам, дазволіла дабіцца патрэбнага выніку. Цяпер для нас вынік вышэй за ўсё, таму магу сказаць, што з Андорай мы будзем гуляць у той футбол, які дазволіць перамагчы. Вось і ўсё, – сказаў Паліцевіч.