Усе навіны

43-гадовы абаронца Андоры Ліма: «Беларусь была першай зборнай, якую мы абыгралі, і калі гэта паўторыцца ў маёй апошняй гульні, будзе выдатна»

9 верасня, 11:46

Абаронца зборнай Андоры Ільдэфонсы Ліма падзяліўся чаканнямі ад будучага матчу супраць Беларусі ў кваліфікацыі Еўра-2024.

«Беларусь была першай зборнай, якую мы абыгралі, і калі гэта паўторыцца ў маёй апошняй гульні за краіну, будзе выдатна», – заявіў Ліма.

Нагадаем, 26 красавіка 2000 года Андора атрымала першую перамогу ў сваёй гісторыі ў матчы з Беларуссю (2:0).

Да сённяшняга матча 43-гадовы Ліма правёў 135 паядынкаў за зборную Андоры.

Матч Андора – Беларусь распачнецца а 19:00 паводле беларускага часу.