Усе навіны

Карлас Алос: «Я нацэлены на тры ачкі ў матчы з Ізраілем. Пакуль ёсць шанс, зборная Беларусі паспрабуе выйсці на Еўра».

11 верасня, 21:32
4

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос падзяліўся чаканнямі перад гульнёй з Ізраілем у кваліфікацыі да Еўра-2024.

«Лічу, [першая] гульня Ізраіля супраць Беларусі была збалансаваная. Гэта была сумленная гульня для абодвух бакоў. На мой погляд, Беларусь магла перамагчы. Каманда дапусціла дзве вялікія памылкі і не змагла давесці матч да перамогі. Ізраіль забіў на апошніх хвілінах.

Гэта футбол, так бывае ў жыцці. Мы павінны быць мэтанакіраванымі, дужацца да канца. Я нацэлены на тры ачкі, мы прыехалі перамагаць. Ведаем, што гэта будзе цяжка. Ведаем пра патэнцыял Ізраіля. Нам трэба змагацца.

Яны [Оскар Глуха і Манор Саламон] небяспечныя, але небяспечны кожны гулец зборнай Ізраілю. Мы рыхтуемся да іх як каманда. Ведаем, што ў іх вельмі якасныя ігракі.

Мэта простая: пакуль ёсць шанс, мы пастараемся выйсці на Еўра. У нас вельмі збалансаваная група. Нават калі ў нас ёсць адзін працэнт на перамогу, мы паспрабуем», – сказаў Алос.

Матч Ізраіль – Беларусь пройдзе 12 верасня. Пачатак а 21:45.

Паказаць яшчэ 4