Все новости

Матч з Андорай стаў для зборнай Беларусі 100-м без забітых мячоў

11 верасня, 22:50

У суботу, 9 верасня, зборная Беларусі згуляла ўнічыю з Андорай у кваліфікацыі да Еўра-2024.

Гэты паядынак стаў 100-м у гісторыі нацыянальнай каманды без забітых мячоў. Сярод гэтых паядынкаў 71 быў афіцыйны, а 29 – таварыскі.

Усяго на рахунку зборнай 273 матчы. У сярэднім беларусы сыходзілі з поля без гала часцей, чым у кожнай трэцяй гульні (36,6%).