Усе навіны

Антані ўвайшоў у заяўку «Ман Юнайтэд» на сезон АПЛ, нягледзячы на абвінавачванні ў хатнім гвалце

13 верасня, 22:42

«Манчэстэр Юнайтэд» прадставіў заяўку каманды на сезон Англійскай Прэм’ер-лігі 2023/24.

Рэгістраваць у заяўку трэба ўсіх гульцоў, якія нарадзіліся да 1 студзеня 2022 года.

У спіс увайшлі 6 з 7 летніх пачаткоўцаў клуба: Мэйсан Маунт, Андрэ Анана, Алтай Баіндыр, Джоні Эванс, Соф’ян Амрабат і Серхіа Рэгілон. Расмуса Хэйлунда праз ўзрост не трэба рэгістраваць.

Таксама ў спіс увайшоў нападаючы Антані, якога былая дзяўчына абвінаваціла ў хатнім гвалце. Справу бразільца расследуе паліцыя Сан-Паўлу і Манчэстэра. Раней клуб адхіліў гульца да расследавання справы.