Усе навіны

Эрык тэн Хаг: «Мы расчараваныя, прапусцілі гол у першай жа атацы суперніка»

16 верасня, 20:16

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг пракаментаваў паражэнне ад «Брайтана» (1:3).

«Мы расчараваныя. Але ўсё было блізка. Першыя 20 хвілін былі за намі, удалося ствараць моманты, але не рэалізавалі іх. Прапусцілі гол у першай жа атацы суперніка.

Гэта быў не наш дзень. Трэба палепшыць многія аспекты, асабліва ў арганізацыі гульні. Другі гол пасля перапынку стаў вырашальным, мы не зладзіліся з гэтым. Аднак трэба захоўваць пазітыў у такія моманты і трымацца разам.

Замена Хэйлунда? Мы мусім быць асцярожныя, у яго было пашкоджанне.

Гульня супраць «Баварыі» у Лізе чэмпіёнаў – магчымасць супрацьстаяць сур’ёзнаму суперніку. З нецярпеннем чакаем вяртання ў ЛЧ, там нашае месца», – сказаў тэн Хаг.