Усе навіны

За разгром «Віцебска» ўладальнік «Арсенала» Меляшкевіч паабяцаў гульцам па 600 рублёў, стандартныя 200 рублёў за перамогу ў клубе не плацяць з пачатку сезону

16 верасня, 23:54

Як стала вядома Tribuna.com уладальнік «Арсенала» Аляксей Меляшкевіч паабяцаў за перамогу над «Віцебскам» паабяцаў футбалістам падвойныя прэміяльныя ў выпадку перамогі.

Матч скончыўся разгромам 4:0, а Меляшкевіч паабяцаў патройныя прэміяльныя.

Адзначым, што бонусы за перамогі, якія прапісаны ў суме 200 рублёў на чалавека, пару разоў выплачваліся ў самым пачатку сезону, пасля чаго спыніліся.