Усе навіны

Кірыл Альшэўскі: «Калі суддзя вырашыў на карысць БАТЭ, то выдатна, калі на карысць «Смаргоні» – таксама добра»

17 верасня, 19:34

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі пасля матчу са «Смаргонню» (2:1) падзяліўся меркаваннем аб судзействе.

Сустрэчу абслугоўвала брыгада арбітраў пад кіраўніцтвам Аміна Кургхелі.

– Ці ўсё правільна было з судзейскімі рашэннямі? Гаворка пра падзенне Улада Кабачэўскага.

– Ведаеце, тут пытанне не ў этыцы. А ў тым, што эпізод я сапраўды ня бачыў. У нас далёкая лаўка. Ці быў там пенальці ці яшчэ нешта... Тыя, хто глядзеў гульню па ТБ, сказалі, што калі нешта і было, то было да штрафной плошчы. Але я не бачыў паўтор. Мне цяжка каментаваць.

У першым тайме ў эпізодзе з Грачыхай мне падалося, што быў кантакт, які павінен быў прывесці да парушэння правілаў. Але суддзя вырашыў па-іншаму. Не спрабую апраўдаць суддзю.

Калі ў дадзеным моманце ён вырашыў на нашу карысць, то выдатна, калі на карысць «Смаргоні» – таксама добра, - сказаў Альшэўскі.