Усе навіны

Матч «Энергетык-БДУ» – «Гомель» у Барысаве наведалі 150 чалавек, гэта другі горшы вынік сезона

17 верасня, 20:51

У матчы 21-га тура чэмпіянату Беларусі «Энергетык-БДУ» саступіў «Гомелю» (1:2). Згодна з пратаколам, матч у Барысаве наведалі 150 гледачоў.

Гэта другі горшы вынік сезона.

Нагадаем, антырэкорд сезона належыць таксама мінскай камандзе. Матч 12-га туру, у якім «Энергетык-БДУ» згуляў унічыю з «Белшынай» (0:0), наведалі 105 чалавек. Гульня таксама праходзіла ў Барысаве.