Усе навіны

Уладзіслаў Татур: «Інтэр» – галоўны кантэндэр Серыі А і ценявы фаварыт ЛЧ»

19 верасня, 23:55

Беларускі журналіст Уладзіслаў Татур на YouTube-канале «Дай пробью!» паразважаў пра шанцы «Інтэра» ў сезоне Серыі А і Лізе чэмпіёнаў.

– Пяць перамог запар у «Інтэра» над «Міланам». Цяпер Сімоне Індзагі пастаянна спраўляецца са Стэфана Піёлі. Гэты матч (5:1 на карысць «Інтэра» – заўв.) паказаў у чарговы раз, што «Інтэр» – галоўны кантэндэр гэтага сезона. Што «Інтэр» быў кантэндэрам і ў мінулым, і ў пазамінулым сезонах пры Індзагі.

І нават па якасці гульні «Інтэр» заслугоўваў насамрэч Скудэта, але ў гэтым сезоне трэба будзе гэта выправіць. «Інтэр» павінен забіраць чэмпіёнства. Пакуль я не бачу роўных каманд, і гэты матч супраць «Мілана» мяне пераканаў. Геніяльна падрыхтаваўся Індзагі. Клас, малайцы.

У «Інтэра» перыядычна ўзнікаюць праблемы ў Лізе чэмпіёнаў, хаця ў мінулым сезоне каманда дабралася да фіналу. Я думаю, што «Інтэр» – такі ценявы фаварыт гэтай Лігі чэмпіёнаў. Гэта каманда, у якой усё добра і па складзе, і па абойме. Таму я ад «Інтэра» чакаю пры добрым лёсаванні такога ж паходу па Лізе чэмпіёнаў, як і ў мінулым сезоне. Я вельмі высока катырую «Інтэр», – падзяліўся Татур.