Усе навіны

Уладзімір Нявінскі: «Для мяне важна, што я вяртаюся ў Барысаў»

21 верасня, 08:35

Беларускі спецыяліст Уладзімір Невінскі пракаментаваў вяртанне ў трэнерскі штаб БАТЭ.

– Пракаментуйце сваё вяртанне ў БАТЭ.

– Першым мне патэлефанаваў Кірыл Пятровіч Альшэўскі пару дзён таму, прапанаваў супрацоўнічаць, потым набраў Андрэй Анатольевіч Капскі, абмеркавалі ўмовы. Два дні быў у Барысаве на трэніроўках, учора аформілі дакументы – і наперад.

– БАТЭ нядаўна пакінуў Сяргей Зяневіч, таму ваша запрашэнне стала магчымым?

– Так склалася, што быў патрэбны чалавек, які б выконваў пэўны аб'ём працы, клуб разглядаў не толькі мяне, А розных кандыдатаў. Калі так атрымалася на сённяшні дзень, гэта добры варыянт, гэта мой дом, не чужы для мяне клуб. Добрыя ўспаміны, я як футбаліст і як трэнер правёў тут свае лепшыя гады, таму рады, што вярнуўся, адназначна.

– Ці хутка прынялі гэтае рашэнне?

– Не раздумваў абсалютна. Калі б быў больш сурʼёзны альтэрнатыўны варыянт, трэба быў час усё ўзважыць, але цяпер такі вялікі клуб у мяне быў у прыярытэце. Для мяне важна, што я вяртаюся ў Барысаў. Час, які я правёў тут, для мяне вельмі каштоўна.

– У трэнерскім штабе шмат знаёмых асоб для вас.

– Перасякаліся з Кірылам Альшэўскім, Аляксандр Лісоўскі дапамагаў мне ў «Гомелі», з Дзмітрыем Ліхтаровічам гулялі ў Магілёве, з Эдуардам Тучынскім у мінскім «Тарпеда», з Ігарам Ражковым таксама перасякаліся, так што праблем з адаптацыяй у мяне не будзе.

– Разумееце, якую працу вам трэба будзе выконваць у штабе барысаўскага клуба?

– У кожнага ёсць свае абавязкі, якія ён павінен выконваць, спадзяюся, што ўсё будзе складвацца паспяхова.

– Пасля працы галоўным трэнерам, пасада асістэнта для вас не зʼяўляецца крокам назад?

– Тут бы я ставіў акцэнт на тым, куды я вяртаюся. Для мяне гэта вельмі важна, – сказаў Нявінскі.