Усе навіны

«Рэал» – адзіная каманда з топ-5 ліг, якая выйграла ўсе матчы ва ўсіх турнірах гэтага сезону

21 верасня, 20:20

Учора, 20 верасня ў рамках 1-га тура групавога этапа Лігі чэмпіёнаў «Рэал» перамог «Уніян» – 1:0.

Гэта перамога стала шостай для мадрыдцаў у гэтым сезоне ў 6 матчах. Раней яны выйгралі ўсе 5 матчаў у рамках Ла Лігі з агульным лікам 10:3.

Дзякуючы гэтаму «Рэал» з'яўляецца адзінай камандай з топ-5 ліг, якая ў гэтым сезоне выйграла ўсе свае матчы, ні разу не прайграўшы або не згуляўшы ўнічыю.