Усе навіны

Санча выдаліў свой акаўнт у інстаграме

26 верасня, 15:45

Вінгер «Манчэстэр Юнайтэд» Джэйдан Санча выдаліў сваю старонку ў сетцы інстаграм.

На ёй у футбаліста было 10 мільёнаў падпісчыкаў.

Нагадаем, Джэйдан быў адхілены ад працы з першай камандай манкуніянцаў. Паведамлялася, што ён можа пакінуць «Юнайтэд» зімой, калі не папрасіць прабачэння ў трэнера.

Раней Эрык тэн Хаг казаў, што незадаволены ўзроўнем Санча. Гулец у сваю чаргу лічыў, што доўгі час быў казлом адпушчэння.

Таксама ў гэтым канфлікце Санча не знайшоў падтрымкі сярод аднаклубнікаў. Ініцыятыўная група каманды ў складзе Маркуса Рэшфарда, Люка Шоу і Хары Магуайра параіла яму папрасіць прабачэння перад галоўным трэнерам, каб выратаваць сваю кар'еру ў «Манчэстэр Юнайтэд».