Усе навіны

Украінская асацыяцыя футбола заклікала байкатаваць матчы з прадстаўнікамі Расіі

27 верасня, 00:20

Украінская асацыяцыя футбола (УАФ) адрэагавала на рашэнне УЕФА вярнуць у міжнародныя спаборніцтвы каманды U-17 з Расіі.

«УАФ рашуча асуджае сённяшняе рашэнне УЕФА пра вяртанне на міжнародныя спаборніцтвы каманд U-17 з РФ.

Украінская асацыяцыя футбола настойвае на захаванні папярэдніх рашэнняў УЕФА і ФІФА па недопуску ўсіх расійскіх каманд да ўдзелу ў міжнародных спаборніцтвах пад эгідай гэтых арганізацый.

УАФ пацвярджае, што не будзе ўдзельнічаць ні ў якіх спаборніцтвах з удзелам расійскіх каманд і звяртаецца ў іншыя асацыяцыі-сябры УЕФА з просьбай байкатаваць магчымыя матчы з удзелам каманд з РФ пры ўмове іх допуску.

Перакананыя, што прыняцце такіх рашэнняў адносна паступовага вяртання каманд з РФ да ўдзелу ў спаборніцтвах у разгар ваенных дзеянняў, якія вядзе Расійская Федэрацыя супраць Украіны, беспадстаўна і талерантна расійскую агрэсіўную палітыку.

Рашуча заклікаем УЕФА перагледзець дадзенае рашэнне і пакінуць у сіле папярэдняе рашэнне аб поўным адхіленні любых каманд ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах», – гаворыцца ў заяве УАФ.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія і расійскія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

На днях кіраўнік УЕФА Аляксандзер Чафярын даў вялікае інтэрв’ю аб развіцці футбола, у прыватнасці, сказаў, што «Расія будзе адхілена да канца вайны».