Усе навіны

«Жырона» узначаліла турнірную табліцу Ла Лігі

27 верасня, 22:08

«Жырона» перамагла «Вільярэал» у сёмым туры Ла Лігі - 2:1. Дзякуючы гэтым тром ачкам каманда Мічэла Санчэса абыйшла «Барселону» і ўзначаліла турнірную табліцу. Пасля сямі згуляных матчаў у «Жыроны» 19 ачкоў - 6 перамог і 1 нічыя з розніцай забітых і прапушчаных мячоў 18:8. У другога «Рэала» 18 балаў, у трэцяй «Барсы» - 17.