Усе навіны

Паліцевіч пра зборную Беларусі: «Пры Алосе было ўсяго 2 гульні і 3 трэніроўкі. І два дні па 24 гадзіны пералёту»

2 кастрычніка, 09:13

Абаронца мiнскага «Дынама» Сяргей Паліцевіч падзяліўся меркаваннем аб зменах у зборнай Беларусі пры Карласе Алосе.

– Нейкіх кардынальных момантаў няма, таму што ты прыязджаеш на тыдзень. Усе людзі дарослыя і ўсё разумеюць. Глабальных перамен няма, бо ўсе ведаюць, што такое дысцыпліна. Можа, нешта і памянялася, але зараз не ўспомню.

Тут трэба падумаць. Але ўсё роўна ёсць змены ў трэніроўках, у англійскай мове. У побыце нічога не можа памяняцца. Па гульні калі казаць, крыху агрэсіўней пачалі дзейнічаць і ствараць моманты. Пакуль яшчэ мала часу прайшло, каб рабіць нейкія высновы, таму што было ўсяго дзве гульні і тры трэніроўкі. І варта адзначыць два дні па 24 гадзіны пералёту. Цяжка пакуль ацэньваць і рабіць нейкі аналіз, – сказаў Паліцевіч.