Усе навіны

Граніт Джака: «У «Баеры» можна спакойна працаваць, тут няма хаосу. У «Арсенале» зусім іншы ўзровень ціску»

2 кастрычніка, 17:03

Паўабаронца «Байера» Граніт Джака падзяліўся прычынамі, па якіх яму прыйшлося пакінуць «Арсенал».

«Што значыць бос? Гэтае слова крыху перабольшана. Я прыйшоў у «Баер» не як бос, а таму, што шукаў новага выкліку. Я адчуваў, што мой час у «Арсенале» скончыўся пасля сямі гадоў знаходжання ў Лондане.

Я прыйшоў сюды як дасведчаны гулец і чалавек. Іншыя гульцы бачаць, што я магу навучыць іх нечаму, што ўмею сам. Гэта частка маёй ролі тут.

Некаторыя пісалі, што я вяртаюся ў Германію праз сваю жонку. Гэта не праўда. Як і я, яна была вельмі шчаслівая ў Лондане. Я прыняў гэтае рашэнне выключна як футбаліст і спартсмен.

Я прыйшоў у топ-клуб Германіі, які мае план і жадае чагосьці дасягнуць. Канешне, гэтая змена прайшла для нас лягчэй, таму што раней мы жылі ў Дзюсельдорфе, і гэта недалёка ад Менхенгладбаха, дзе вырасла мая жонка.

Вы можаце ўбачыць, як усё сапраўды ўладкована, толькі калі будзеце знаходзіцца тут штодня і трэніравацца. У «Баеры» можна спакойна працаваць, тут няма хаосу, іншыя клубы больш у цэнтры ўвагі. Гэта перавага. У «Арсенале» зусім іншы ўзровень ціску.

Але ў нас высокія амбіцыі, таму што мы ведаем, што ў нашай каманды вялізны патэнцыял. Калі мы будзем працягваць працаваць так, мы зможам нечага дасягнуць.

У мяне ёсць пачуццё, што я зрабіў яшчэ адзін крок наперад у разуменні гульні за два месяцы ў «Баеры». Ён (Хабі Алонса – Tribuna.com) распавядае нам у дробных дэталях, што ператварае добрага паўабаронцу ў топавага», – сказаў Джака для NZZ am Sonntag.