Усе навіны

Луіс Энрыке: «Не думаю, што з пункту гледжання патэнцыялу ў ЛЧ ёсць каманда лепшая за «ПСЖ»

2 кастрычніка, 17:13

Галоўны трэнер «ПСЖ» Луіс Энрыке ацаніў перспектывы сваёй каманды ў Лізе чэмпіёнаў.

«У Лізе чэмпіёнаў ёсць шмат фактараў і шмат каманд нашага ўзроўню, якія жадаюць перамагчы. І мы адны з фаварытаў у барацьбе за трафей, і гэта нашая мэта.

З пункту гледжання патэнцыялу я не думаю, што ёсць каманда лепшая за нас. Я думаю, што ёсць шмат каманд, падобных да нас, і мы павінны паспрабаваць падысці да турніру з максімальнай аддачай, каб мець рэальны шанц», – сказаў Энрыке.

У рамках 1-га тура Лігі чэмпіёнаў парыжане абгулялі «Барусію» Д – 2:0. У сераду, 4 кастрычніка, падапечныя Энрыке згуляюць супраць «Ньюкасла».