Усе навіны

КраСава, Зінчанка і Шкурын зняліся ў віншаванні для беларускага футбаліста Садоўскага

4 кастрычніка, 00:17

У інстаграме жонкі форварда «Ардабасы» Усевалада Садоўскага з'явілася відэавіншаванне з 27-годдзем.

У ім прынялі ўдзел прэзідэнт «Красава» Яўген Савін, украінскі абаронца «Арсенала» Аляксандр Зінчанка» і нападаючы польскай «Сталі» Ілля Шкурын.

«Садоўскі, ты – стопрацэнтны красава», – павіншаваў Савін.

«Seva, Happy Birthday, my friend! We wish you all the best», – павіншаваў Зінчанка з распранальні «Арсенала» ў кампаніі Жаржынья і Марціна Эдэгора.

«Хачу табе пажадаць прыемна правесці адпачынак са сваёй сям'ёй і ачуняць да пачатку наступнага сезона. Абняў-прыўзняў. «Арсенал» у гэтым годзе лепш, чым «Чэлсі», і нічога не памяняецца ў бліжэйшыя гады», – павіншаваў Шкурын.

Таксама ў відэа зняліся беларускія гульцы Раман Юзэпчук, Яўген Шаўчэнка, Арсеній Канцадайлаў, Аляксей Харытановіч, Аляксей Анцілеўскі, Павел Паўлючэнка і Аляксей Наско.