Все новости

Алос на сустрэчы з трэнерамі беларускіх зборных анансаваў стварэнне «мадэлі гульні для зборных усіх узроўняў»

4 кастрычніка, 15:15

У тэхнічным цэнтры АБФФ прайшла працоўная нарада галоўнага трэнера зборнай Беларусі Карласа Алоса з трэнерамі моладзевай і юнацкіх зборных, кіраўніцтвам АБФФ, а таксама спецыялістамі Акадэміі.

Іспанец расказаў аб прынцыпах функцыянавання інстытута зборных, аб метадах і сродках падрыхтоўкі футбалістаў да таварыскіх і афіцыйных матчаў. Анансаваў стварэнне «мадэлі гульні для зборных усіх узроўняў».