Усе навіны

Шуманскі, Дукса, Якушэвіч і два падпісанты рэжымнага ліста выкліканы на матчы Беларусі U-21 супраць Партугаліі і Харватыі

5 кастрычніка, 20:15

АБФФ апублікавала склад футбалістаў, якія выкліканыя ў моладзевую зборную Беларусі на матчы супраць Партугаліі і Харватыі ў рамках кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

З Партугаліяй беларусы згуляюць 13-га кастрычніка ў 19:30 у Барселушы, супраць Харватыі – 17 кастрычніка ў 18:30 у Вяліка-Горыцы.

Брамнікі: Міхаіл Казакевіч («Дынама», Брэст), Фёдар Лапаухаў («Дынама», Мінск), Арцём Каратай («Славія», Мазыр).

Абаронцы: Ян Скібскі («Віцебск»), Мікіта Баранок («Шахцёр», Салігорск), Максім Касараб, Глеб Якушэвіч (абодва – «Мінск»), Ілля Маскаленчык («Зеніт», Расія), Уладзіслаў Мялько («Тарпеда-БелАЗ», Жодзіна).

Паўабаронцы: Руслан Лісаковіч («Дынама», Махачкала, Расія), Кірыл Зіновіч («Віторыя Б», Партугалія), Ілья Чарняк («Каспій», Актау, Казахстан), Андрэй Рылач («Дынама», Мінск), Данііл Душэўскі, Юлій Кузняцоў (абодва – «Мінск»), Глеб Роўда («Іслач», Мінскі раён), Максім Кавалевіч, Іван Зянькоў (абодва – «Шахцёр», Салігорск), Мацвей Дукса («Смаргонь»).

Нападаючыя: Арцём Шуманскі («Арыс», Лімасол, Кіпр), Герман Баркоўскі («Энергетык-БДУ», Мінск), Аляксей Анцілеўскі («Славія», Мазыр»), Цімафей Мартынаў («Мінск»).

Адзначым, Скібскі і Рылач з'яўляюцца падпісантамі рэжымнага ліста спартсменаў.