Усе навіны

«Іслач» працягнула кантракт з Гузам

7 кастрычніка, 12:52

«Іслач» працягнула кантракт з 19-гадовым паўабаронцам Аляксандрам Гузам.

Новы кантракт дзейнічае да канца 2025 года.

Гуз у бягучым сезоне ўваходзіць у топ-5 футбалістаў «Іслачы» па колькасці гульнявога часу. На рахунку Гуза 31 матч у вышэйшай лізе і адзін забіты гол. Таксама ён правёў тры сустрэчы ў Кубку Беларусі.