Усе навіны

«Мілан» узначаліў турнірную табліцу Серыі А

8 кастрычніка, 08:58

«Мілан» перамог «Джэнаа» ў матчы восьмага тура Серыі А – 1:0.

Падапечныя Стэфана Піолі скарысталіся нічыёй «Інтэра» з «Балоньяй» (2:2) і ўзначалілі турнірную табліцу чэмпіянату Італіі.

Пасля 8 згуляных матчаў у міланскай каманды 21 ачко: 7 перамог і 1 паражэнне з агульным лікам 16:8.

У другога «Інтэра» 19 балаў, у трэцяга «Ювентуса» – 17. Таксама 17 ачкоў па выніках тура могуць набраць «Напалі» ці «Фіярэнціна», у якіх па 14 балаў і якія згуляюць паміж сабой 8 кастрычніка ў Неапалі.