Усе навіны

Аляксандр Гурыновіч: «Славія» годны супернік. Прыемна ў яе выйграваць»

9 кастрычніка, 10:21

Галоўны трэнер «Слуцка» Аляксандр Гурыновіч падзяліўся меркаваннем аб матчы са «Славіяй» (1:0).

– Рады таму, што адбывалася на полі. Было складана ў першым тайме. Другі тайм быў цікавейшы абапал.«Славія» годны супернік. Прыемна ў яе выйграваць. Дзякуй футбалістам за праведзены аб'ём працы, – сказаў Гурыновіч.