Усе навіны

Ягор Зубовіч: «На мінскае «Дынама» больш ціску, чым на «Нёман». Залаты матч – было б шыкоўна»

13 кастрычніка, 11:50

Нападаючы «Нёмана» Ягор Зубовіч распавёў пра адчуванні гульцоў у камандзе адносна барацьбы за чэмпіёнства.

– Ці ёсць у каманды перавага ў тым, што на канкурэнта, мінскае «Дынама», усё ж дасягненне выніку цісне больш?

– Соль у гэтым сапраўды ёсць. У мінчукоў няма права на памылку. І ціск на іх аказваецца большы, чым на нас. Ды і калі глядзець у табліцу, то можна ўспомніць аб тым, што наогул даганяць лягчэй, чым утрымліваць перавагу. Магчыма, у плане псіхалогіі ў «Нёмана» перад канкурэнтам ёсць запас трываласці. Нажаль, па ачках перавага – у «Дынама».

– Як думаеце, чым завершыцца барацьба за тытул?

– Вельмі хачу, каб інтрыга жыла да апошняга тура. Заўзятары таксама не супраць такога раскладу. А калі б вішанькай на торце стаў залаты матч – наогул шыкоўна.

– Як Павел Савіцкі ўспрыняў, што яго не выклікалі на кастрычніцкія матчы зборнай?

– Вельмі спакойна. Тым больш на яго выпаў вялікі аб'ём працы ў сезоне – у клубе і нацыянальнай камандзе. А улічваючы, што яго ў апошні час турбавалі ахілы, выдадзеная паўза пойдзе на карысць.

– Канстанцін Рудзянок называе бягучы адрэзак чэмпіянату лепшым момантам у карʼеры. А ці шмат іншых футбалістаў у камандзе, якія лічаць гэтак жа?

– Такіх хапае! У нас чэмпіёнам Беларусі станавіўся толькі Паша Савіцкі. Для ўсіх гэты час знакавы, і пралятае ён незаўважна, да таго ж прасякнуты эмоцыямі ад выступу ў Еўропе, ад матчаў, якія мы перавярнулі на сваю карысць. Такія моманты хочацца пражываць увесь час. Так што дакладна: сезон-2023 адзін з лепшых і для «Нёмана», і для многіх гульцоў паасобку, – распавёў Зубовіч.