Усе навіны

Максім Беразінскі: «Цікавасць да зборнай падала шмат гадоў. Проста праз тое, што яна не выклікала ніякіх эмоцый»

15 кастрычніка, 15:43
2

Кіраўнік Tribuna.com Максім Беразінскі пракаментаваў словы Ягора Марціновіча, чаму ён працягвае сачыць са зборнай Беларусі.

«Маўчаць можна (і здавацца разумнейшым, чым ты ёсць на самой справе), калі гаворка пра звычайнае жыццё - скажам, тое, што было да 2020 года.

Але лічу недарэчным маўчанне, калі:

– калі адныя забіваюць іншых;

– калі за краты ні за што трапляюць твае калегі;

– калі адна краіна нападае на іншую, а твая краіна ў гэтым дапамагае;

– калі ты для працягу сваёй кар'еры з заробкам 1500 рублёў вымушаны прыніжацца і ўдзельнічаць у пакаянных відэа.

Адсутнасць годнасці і самапавагі і прывяла ў выніку да сітуацыі чорных спісаў. І прыводзіць да тых вынікаў, якія ёсць. Людзі, якія не могуць абараніць сябе, не могуць абараніць гонар краіны. І я ведаю выпадкі, калі вельмі вядомым футбалістам патрэбная была дапамога, але футбольная супольнасць не магла арганізаваць збор.

У 2020 годзе і пазней выказваліся настаўнікі, шахцёры, дактары. Тыя, каму было значна складаней адмовіцца ад свайго беларускага жыцця (футбалістам не трэба падцвярджаць свой дыплом у Польшчы ці Чэхіі). Футбалісты маўчалі ва ўсіх вышэйзгаданых выпадках ці спяшаліся забраць свае словы назад, калі раптам нешта вырвалася. Магчыма, у 2020 годзе не хапіла якраз гэтых галасоў. Большасць нават зараз не супраць гуляць у Расіі.

Цікавасць да зборнай падала шмат гадоў. Проста праз тое, што яна не выклікала ніякіх эмоцый. Зараз працэс завершаны. Дапаможа толькі поўная перазагрузка», – напісаў Беразінскі.