Усе навіны

Экс-вядучая БАТЭ ТВ Бонд на волі, яе «судзілі» па «палітычным» артыкуле

16 кастрычніка, 16:22
1

Як паведамляе «Зеркало» былую вядучую праектаў «БАТЭ on air» і «ББ Блог» Ганну Бонд «судзілі» па артыкуле 24.3 за непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі. Па дадзеным артыкуле вядучай можа пагражаць да 15 сутак арышту.

Нагадаем, што Бонд перастала выходзіць на сувязь 14 кастрычніка.

Паводле інфармацыі «Вясны» вядоўца знаходзіцца на волі, аднак вынік «суда» невядомы.