Усе навіны

Футбольны блогер Сельвеструк прызнаны палітвязнем

17 кастрычніка, 17:01

Як перадае праваабарончы цэнтр «Вясна», 33-гадовы футбольны блогер Дзмітрый Сельвеструк прызнаны чарговым палітвязнем у Беларусі. Іх зараз 1487.

Нагадаем, Сельвеструка рэжым абвінаваціў у нібыта садзейнічанні экстрэмізму. Максімальнае пакаранне па артыкуле прадугледжвае да шасці гадоў пазбаўлення волі. Працэс пачаўся ў канцы верасня.

Пра затрыманне Сельвеструка стала вядома ў маі.