Усе навіны

Жаан Лапорта: «Камусьці не падабаецца, што «Барселона» – больш, чым клуб. Яны баяцца, што ў нас будзе яшчэ адна вялікая эпоха»

19 кастрычніка, 22:29

Прэзідэнт «Барселоны» Жаан Лапорта лічыць, што нядобразычліўцы баяцца будучых поспехаў яго клуба.

«Мы атрымалі вельмі кепскую спадчыну, з-за чаго ў нас цяпер хапае клопату. Нас атакуюць за тое, кім мы з'яўляемся.

Камусьці не падабаецца, што «Барселона» – больш, чым клуб. Яны баяцца, што ў нас будзе яшчэ адна вялікая эпоха», – сказаў Лапорта.