Усе навіны

Бразевіч і Гараўцоў даносяць гульцам «маладзёжкі» свае бачанне футболу – не такое, як Ясінскі

19 кастрычніка, 23:30

На днях агент Валерый Ісаеў узняў тэму штаба Сяргея Ясінскага – заявіў, што «штаб не адзіны, і кожны трэнер шукае магчымасць навучыць па-свойму».

Як нам удалося даведацца, поўнага ўзаемаразумення ў галоўнага трэнера з асістэнтамі сапраўды няма. Ясінскім у штаб прыцягваюцца галоўны трэнер дзяржынскага «Арсенала» Аляксандр Бразевіч і яго калега з «Гомеля» Андрэй Гараўцоў – і вопытныя і амбіцыйныя коўчы даносяць гульцам сваё бачанне футбола, часам адрознае ад таго, што выкладае Ясінскі.