Усе навіны

Прэзідэнт FFF Дыяла: «Мы пойдзем шляхам, які паставіць нас на бок ахвяр сексізму, сэксуальнага гвалту, гамафобіі, расізму»

20 кастрычніка, 11:27

Прэзідэнт Федэрацыі футбола Францыі (FFF) Філіп Дыяла распавёў аб планах барацьбы з праявамі гвалту і дыскрымінацыі.

«Сацыяльная дзейнасць павінная знаходзіцца ў цэнтры нашага аб’яднальнага праекта разам з эканамічнай і спартыўнай. Нам трэба дзейнічаць цвёрда і рашуча. Абгрунтаванасць такіх дзеянняў FFF не падлягае сумневу, менавіта для гэтага яна створана.

Талерантнасць, павага, справядлівасць, барацьба супраць усіх форм гвалту і дыскрымінацыі – аснова каштоўнасцяў нашага віду спорту. Сацыяльная адказнасць FFF павінна з’яўляцца галоўным фактарам, які вызначае яе дзеянні.

Сэксізм, сэксуальны гвалт, гамафобія, расізм… Адзіным шляхам, па якім мы пойдзем, будзе той, які паставіць FFF на бок ахвяраў гэтых непрымальных паводзінаў», – сказаў Дыяла.