Усе навіны

Эрык тэн Хаг: «У АПЛ кожная гульня складаная, асабліва пасля міжнародных паўзаў»

22 кастрычніка, 10:09

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг пракаментаваў перамогу над «Шэфілдам» (2:1) у 9-м туры АПЛ.

«У АПЛ кожная гульня складаная. Асабліва пасля міжнародных паўзаў, калі футбалісты гуляюць у зборных з рознымі стылямі і сістэмамі, а затым вяртаюцца ў сваю руціну.

Вы бачылі, што ў нас быў не найлепшы першы тайм. Мы забілі, так, але павінны былі быць больш сабранымі і сталымі, каб утрымаць перавагу і не прапусціць.

У перапынку я сказаў, што трэба знайсьці шляхі для перамогі. Думаю, мы выглядалі значна лепей у другім тайме.

Мактаміняй - баец. Ён апынуўся там, дзе трэба, гэта быў добры гол», – падсумаваў тэн Хаг.