Усе навіны

Ліянель Месі: «Ганаруся тым, што дасягнуў «Інтэр Маямі» ў гэтым сезоне»

23 кастрычніка, 18:19

Форвард «Інтэр Маямі» Ліянель Месі падзяліўся ўражаннямі ад свайго першага сезона ў клубе.

«Ганаруся тым, што дасягнула каманда ў гэтым сезоне. Дзякуючы працы і намаганням кожнага з нас мы змаглі выйграць першы тытул у гісторыі клуба – Кубак ліг МЛС, дайшлі да фіналу Кубка ЗША і практычна да апошняга моманту змагаліся за трапленне ў плэй-оф МЛС.

Мы паспрабуем захаваць усё добрае, што ў нас ёсць – перш за ўсё, жаданне ўдасканальвацца, каб стаць яшчэ больш канкурэнтнымі ў наступным годзе.

Хачу падзякаваць усім работнікам клуба і жыхарам Маямі за падтрымку, якую яны заўсёды нам аказваюць. Упэўнены, што ў нас яшчэ будзе нямала такіх цудоўных момантаў, як у апошнія месяцы. Абдымаю ўсіх!» – напісаў Месі ў сваім інстаграме.

«Інтэр» не здолеў прабіцца ў плэй-оф МНС. Каманда фінішавала на перадапошнім месцы ва Ўсходняй канферэнцыі.

36-гадовы аргенцінец забіў 11 мячоў і аддаў 5 асістаў у 14 матчах за амерыканскі клуб.