Усе навіны

Каземіра шкадуе пра пераход у «МЮ». Клуб хоча падпісаць на яго месца 19-гадовага Невеша з «Бенфікі»

23 кастрычніка, 22:38

Паўабаронца «Манчэстэр Юнайтэд» Каземіра лічыць памылкай сваё рашэнне пра пераход у гэтую каманду, паведамляе El Nacional.

Па інфармацыі крыніцы, клуб незадаволены выступамі бразільца, а сам гулец таксама шкадуе пра тое, што пакінуў «Рэал» і далучыўся да каманды, дзе існуе нестабільнасць як на полі, так і за яго межамі.

Адзначаецца, што кіраўніцтва «д'яблаў» разглядае магчымасць падпісання на месца Каземіра 19-гадовага гульца «Бенфікі» Жаау Невеша.

Перамовы ўжо пачаліся, партугальцы хочуць атрымаць свайго футбаліста не менш як 70 млн еўра.

Каземіра далучыўся да «Юнайтэд» мінулым летам. Ён забіў 12 мячоў і аддаў 7 асістаў у 66 матчах за англійскі клуб. Статыстыка 31-гадовага бразільца тут.

На ліку Невеша 1 гол і 2 асісты ў 33 матчах за першую каманду «арлоў». Статыстыка – тут.