Усе навіны

Аляксандр Суліма: «Прапушчаны мяч у матчы з «Тарпеда-БелАЗ» нас засмуціў»

24 кастрычніка, 14:22

Трэнер «Нёмана» Аляксандр Суліма падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Тарпеда-БелАЗ» (1:1).

– Клубы якія змагаюцца за прызавыя месцы. Два дастойныя супернікі. Пры падрыхтоўцы да гульні глядзелі, як супернік гуляе ў абароне. Было не так шмат момантаў у іх. Прапушчаны мяч нас засмуціў.

– Як адрэагавалі на памылку Рудзянка?

– У пачатку матчу ён нас выратаваў. У моманце з голам ланцужок памылак – парушэнне каля кутняга сцяга, хоць ніякай небяспекі атака не несла. Абаронца павінен быў блакаваць Прамудрава.

– Як з Папарыгай размаўлялі? Кавалевіч быў незадаволены, як ён увайшоў у гульню.

– Быў акцэнт на тым, што ў непатрэбных сітуацый не трэба фаліць. Ён ужо зрабіў гэтую памылку, таму рухаемся далей.

– Пяць ачкоў ад мiнскага «Дынама».

– У нас ёсць гульні наперадзе. 15 ачкоў у розыгрышы. Трэба перамагаць. На наш настрой гэта ніяк не ўплывае, – сказаў Суліма.