Усе навіны

У Кейна 11 галоў і 6 асістаў у 12 матчах за «Баварыю»

24 кастрычніка, 22:29

Форвард «Баварыі» Хары Кейн адзначыўся голам і дзейснай перадачай у матчы трэцяга тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць «Галатасарая».

30-гадовы англічанін на 73-й хвіліне зрабіў лік 2:1.

А на 79-й – асіставаў Джамалу Мусіяле, які забіў трэці гол баварцаў.

Цяпер у актыве нападаючага 11 забітых мячоў і 6 асістаў у 12 матчах за «Баварыю».