Усе навіны

Аляксей Харытановіч: «У дзяцінстве з другога разу змог абвесці фішкі – так пачаў гуляць у футбол»

24 кастрычніка, 23:02

Брамнік «Белшыны» Аляксей Харытановіч распавёў, як у дзяцінстве пачаў займацца футболам.

«Наогул усё пачалося з таго, што ў школу прыйшоў трэнер. Даў заданне, як заўсёды: абвядзіце фішкі. Першы раз так атрымалася, што я іх не змог абвесці. Потым я пераехаў у іншы раён горада. І ў школу прыйшоў той жа трэнер. На гэты раз я ўжо абвёў.

Ён мяне паклікаў на прагляд агульны, і сярод ста дзяцей ён запрасіў мяне ў каманду. Я тады вельмі ўзрадаваўся. І ўсё, з гэтага моманту пачаў гуляць.

Але гуляў я не ў варотах тады. Гуляў я цэнтральным абаронцам. І вось праз нейкі час, калі мы павінны былі пераходзіць з зусім дзіцячага футбола ў больш старэйшую катэгорыю, прыйшоў іншы трэнер. І ён сказаў, што бачыць мяне ў варотах. Я сказаў, што так, мне цікава, хачу паспрабаваць. З гэтага моманту так атрымалася, што стаў я гуляць у варотах», – распавёў Харытановіч.