Усе навіны

Артэта пра перамогу над «Севільяй» у ЛЧ: «За апошнія 10 гадоў не так шмат каманд перамагалі тут у еўракубках, а мы гэта зрабілі»

25 кастрычніка, 09:41

Галоўны трэнер «Арсенала» Мікель Артэта пракаментаваў перамогу каманды над «Севільяй» (2:1) у матчы 3-га тура Лігі чэмпіёнаў.

«Вельмі рады, што нам удалося тут перамагчы. За апошнія 10 год не так шмат каманд перамагалі тут у еўракубках, а мы гэта зрабілі.

Мне вельмі спадабалася каманда, асабліва ў першыя 60-65 хвілін, бо мы гулялі так, як хацелі. Пасля таго, як мы павялі ў ліку 2:0, трэба было забіваць трэці гол і такія магчымасці былі, але мы гэтага не зрабілі.

Уся справа ў вопыце і ўроках, якія ты атрымліваеш пасля параз. Пасля іх ты вучышся значна хутчэй. Гэта была зусім іншая каманда, чым тая, якая гуляла супраць «Ланса». У нас былі моманты, калі мы дамінавалі на полі.

Жэзус? Ён адчуў дыскамфорт у падкаленным сухажыллі, паглядзім. Ён адразу ж папрасіў замену, што не вельмі добра, бо ён не з тых гульцоў, якія так робяць. Нам давядзецца пачакаць, паглядзім праз некалькі дзён», – сказаў Артэта.